(Текст предоставил: Евгений Барышников) |
Барышников Евгений |
Евгений Барышников. Ня ўсё з ідэнтычнасьцю нашаю гладка. Крытэры тутэйшасьці вызначыць мусім! Напрыклад, лічыць стопудоў беларусам Таго, хто зь дзяцінства чуў слова "шуфлядка". Адпраўце ў палын усе здагадкі стыхійныя, Аналіз крыві й асаблівасьцяў мысьленьня! Бо слова адно скажа болей чым кісьля Дэзоксы — ядрыць яе! — рыбануклійная. Такія во слоўцы — Цагліны ў кладку, Вякоў камяні ў падмурак жытла. І ганьба таму, Хто сьвятую "шуфлядку" Прадасьць за пачварнае "ящик стола"!